Беларусь прынятая ў Балонскі працэс

14 мая 2015

Такое рашэнне прынялі міністры адукацыі краін агульнаеўрапейскай прасторы на канферэнцыі ў Арменіі. Такім чынам, Балонскі камітэт прызнаў поспехі ў развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Беларусі. Яна канкурэнтаздольная і зможа інтэгравацца ў сусветную прастору. Балонскі працэс аб'ядноўвае 47 краін. Яго сутнасць - у стварэнні адзінай еўрапейскай даследчай, адукацыйнай і культурнай прасторы.