Беларусь прымае ўдзел у Канферэнцыі ААН па змяненні клімату

12 декабря 2019
Пагрозы чалавецтву, звязаныя з імклівым змяненнем клімату, абмяркоўваюцца гэтымі днямі на XXV  Канферэнцыі ААН у Мадрыдзе. Першапачаткова саміт планаваўся ў Чылі, але быў перанесены ў Іспанію з-за неспакойнай сітуацыі ў паўднёваамерыканскай краіне.

Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікала ўсю сусветную супольнасць, першым чынам буйныя эканомікі свету, выканаць свае абавязацельствы па Парыжскім пагадненні і скараціць выкіды вуглякіслага газу, тым самым спыніць пацяпленне на зямным шары. Сёлета Кліматычная канферэнцыя ААН прыняла 25 тысяч гасцей з 200 краін.