Беларусь аднаўляецца пасля непагадзі: пацярпеў 51 населены пункт, паваліліся больш за 440 дрэў

2 июля 2019

Учора лівень, град і шквалісты вецер абрынуліся на Гомельскую і Брэсцкую вобласці. Відавочцы ў сацыяльных сетках паведамілі пра паваленыя дрэвы і альтанкі ў паветры. Без святла засталіся сотні населеных пунктаў і дзясяткі ферм. Парывы ветру зрывалі кавалкі даху, валілі рэкламныя шчыты. У некаторых вёсках Драгічынскага і Ганцавіцкага раёнаў выпаў буйны град. Паводле апошніх звестак, па краіне ад непагадзі пацярпеў 51 населены пункт, паваліліся больш за 440 дрэў, былі пашкоджаныя 25 аўтамабіляў.