Беларусь запрашае місію СААЗ для рэальнай ацэнкі сітуацыі ў краіне і працы нашай сістэмы аховы здароўя

1 апреля 2020
Сёння спікер Савета Рэспублікі  Наталля Качанава правяла відэаперамовы з дырэктарам Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ і запрасіла прыехаць у Беларусь ад імя Прэзідэнта. Прадстаўнік гэтай арганізацыі ў Беларусі Батыр Бердыклычаў пацвердзіў нашаму тэлеканалу, што зараз у рэгіянальным бюро займаюцца падрыхтоўкай прыезду экспертаў. 

Батыр Бердыклычаў, прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі: "Мы вельмі рады такому запрашэнню. Мы ўспрымаем гэта як магчымасць адкрытага, канструктыўнага дыялогу і сумеснай працы са спецыялістамі СААЗ і Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Мы, вядома, знаходзімся ў пастаянным кантакце, мы працуем над ацэнкай патрэбнасці, над прагназаваннем сітуацыі. СААЗ выпусціла вялікую колькасць тэхнічных інструкцый па лячэнні,  па вядзенні хворых, арганізацыі мерапрыемстваў эпідэміялагічных. Таму мы бачым, што Міністэрства аховы здароўя выкарыстоўвае іх, што праца дастаткова цесная". 

Даручэнне - прыцягнуць экспертаў СААЗ для незалежнай ацэнкі сістэмы аховы здароўя - прагучала ад Прэзідэнта напярэдадні. З віруснымі пагрозамі наша Міністэрства аховы здароўя спраўляецца. Але апроч эпідэміялагічных выклікаў  прыходзіцца супрацьстаяць яшчэ і інфармацыйным. Хапае фэйкаў і здагадак, асабліва ў інтэрнэце і месенджарах. Публічныя і непрадузятыя меркаванні спецыялістаў гэтай міжнароднай арганізацыі  дазволяць усім лішні раз пераканацца,  што ў краіне прымаюцца неабходныя меры для бяспекі людзей.