Беларусь прадставіць свае распрацоўкі на міжнародным форуме "Армія-2017"

22 августа 2017

Каля 20 беларускіх кампаній прадстаўляюць свае распрацоўкі на міжнародным форуме "Армія-2017". Ён стартаваў сёння ў расійскім ваенна-патрыятычным парку "Патрыёт".

У адным месцы сабраныя найноўшыя мадэлі ваеннай тэхнікі, якая "служыць" у паветры, на зямлі і пад вадой. Усяго свае мадэлі прадстаўляюць 78 абаронных прадпрыемстваў з 14 краін. Тут можна ўбачыць наш "Сатэліт-М". Гэта спецыяльная апаратура, якая забяспечвае радыётэхнічную абарону лятальных апаратаў усіх тыпаў ад паражэння праціўніка. Таксама новую радыёлакацыённую станцыю "Усход 3-D". Гэта цалкам беларуская распрацоўка, якая можа быць разгорнутая за 6 хвілін і выявіць цэль у радыусе 360 кіламетраў.

Мінскі завод колавых цягачоў прадставіў новы лёгкабраніраваны аўтамабіль "Волат". Сёлета ён паступіў на ўзбраенне беларускай арміі і зараз чакае заказаў ад замежных кампаній. Форум "Армія-2017" у Падмаскоўі прадоўжыцца да 27 жніўня. Тут пройдуць паказы баявой авіяцыі і сапраўдны бой тэхнікі сухапутных войскаў.