Беларусь прапанавала заснаваць Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе

27 апреля 2016

Беларусь прапанавала Генасамблеі ААН заснаваць Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе.

Ад імя нашай краіны на пасяджэнні выступіла кіраўнік ірландскай дабрачыннай арганізацыі "Міжнародны праект - Дзеці Чарнобыля" Эдзі Роўч. Упершыню ў сучаснай гісторыі афіцыйных пасяджэнняў Генасамблеі ад імя дэлегацыі дзяржавы - члена ААН выступіў прадстаўнік замежнай дзяржавы. У МЗС адзначылі, што Беларусь дала магчымасць ірландцы выступіць ад свайго імя, каб паказаць глабальны характар наступстваў аварыі на ЧАЭС і адсутнасць бар'ераў для шматнацыянальных намаганняў па іх пераадоленні. Нагадаем, памятнае пасяджэнне Генасамблеі, прысвечанае 30-годдзю аварыі на ЧАЭС, прайшло па ініцыятыве Беларусі, Расіі і Украіны. Ахвяр катастрофы ўшанавалі хвілінай маўчання.