Беларусь святкуе Дзень ведаў

1 сентября 2014

У Беларусі сёння адзначаюць Дзень ведаў, а гэта значыць, што пачынаецца новы навучальны год. Урачыстыя лінейкі ў большасці школ краіны ўжо прайшлі ў суботу. Першыя званкі прагучалі ў школах Мінска і Брэста, і ўжо сёння ў хлопчыкаў і дзяўчынак пачнуцца заняткі. Навучэнцы іншых абласцей яшчэ рыхтуюцца да святочных лінеек - яны адбудуцца сёння. Усяго ў новым навучальным годзе за парты сядуць больш як 930 тысяч школьнікаў. Сярод іх рэкордны лік першакласнікаў - 104 тысячы.


У школах сёння пройдуць і першыя ўрокі. Сёлета яны прысвечаныя знакавай даце - 70-годдзю вызвалення Беларусі. Усяго па краіне запрацуюць больш за тры тысячы школ.