Беларусь павысіла пазіцыі ў глабальным рэйтынгу "Дуін Бізнес"

1 ноября 2018

У нас 37-ае месца са 190 краін свету. Лідары спісу - Новая Зеландыя і Сінгапур. Прасунуцца ўверх нашай краіне дазволілі спрыяльныя ўмовы па рэгістрацыі ўласнасці, падключэнне да сістэмы энергазабеспячэння, міжнародным гандлі і атрыманні дазволаў на будаўніцтва.

Адстаём жа па ўмовах выдзялення крэдытаў і падаткаабкладанні. Але зараз у Беларусі рыхтуецца новы праект Падатковага кодэкса, дзе галоўная задача - зніжэнне нагрузкі і спрашчэнне адміністрыравання.