Беларусь наведала дэлегацыя экспертаў Еўрапейскага камітэта па трансплантацыі

10 декабря 2015

Спецыялісты з Іспаніі і Італіі - краін - лідараў па органным донарстве - далі сваю ацэнку арганізацыі і выкананню высокатэхналагічных аперацый. Эксперты пабывалі ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры трансплантацыі ў Мінску, а таксама азнаёміліся з узроўнем рэгіянальнай медыцыны на прыкладзе Брэста. Урачы гэтай абласной бальніцы першымі з урачоў рэгіёнаў асвоілі ювелірныя аперацыі па перасадцы нырак, печані, аорты, рагавіцы вока і сэрца.

Франчэска Пракача, эксперт савета Еўропы па трансплантацыі (Італія): "У Беларусі добра пастаўленая каардынацыя службаў у галіне перасадкі органаў і наступнага лячэння людзей з трансплантантамі. Мы спадзяемся на супрацоўніцтва. І ўлічваючы дасягненні беларускіх урачоў у галіне трансплантацыі, Беларусь павінна ўключацца ў еўрапейскія праекты па органным донарстве".

На базе брэсцкай бальніцы ствараецца шматпрофільны цэнтр па перасадцы органаў, які будзе выконваць увесь ланцужок лячэння: ад забору трансплантатаў да рэабілітацыі пацыентаў. Адно з яго падраздзяленняў ужо працуе.