"Беларусь памятае". Успаміны публічных персон Беларусі аб іх родных, якія здабывалі Перамогу

6 мая 2019
Напярэдадні дня Перамогі журналісты ўсіх тэлеканалаў беларускай медыйнай прасторы запусцілі крэатыўны праект. Сёння застаецца ўсё менш відавочцаў, якія на сабе адчулі, і гаркату франтавых страт і радасць ад Вялікай Перамогі.  Разам з калегамі Белтэлерадыёкампанія сабрала ўспаміны публічных і медыйных персон Беларусі аб іх родных, якія на франтах і ў тыле, у акопах і ў партызанскіх зямлянках набліжалі Дзень Перамогі.