"Беларусь памятае" аб тых, хто быў у акупацыі

27 октября 2019
На гэтым тыдні Агенцтва тэленавін аднавіла здымку маштабнага праекта "Беларусь памятае". Гледачы ўжо ўбачылі ў эфіры нашага канала 10 серый аб беларусах, якія берагуць памяць аб сваіх продках - а тыя ваявалі за нашу з вамі незалежнасць у гады Другой сусветнай вайны. Героямі праекта сталі людзі, якія змагаліся  на розных франтах - лётчыкі, артылерысты, разведчыкі, партызаны і нават ваенныя ўрачы. 

Але аўтары вырашылі распавесці яшчэ і аб тых, хто быў у акупацыі.  Больш за  дзевяць тысяч вёсак пацярпелі ў гады вайны, прычым больш за палову з іх былі знішчаныя карнікамі разам з людзьмі. І Беларусь аб гэтым не забыла! Яна памятае і перадае гэтую памяць сваім нашчадкам.