"Беларусь памятае". Мікалай Абядняк

1 октября 2018

У Беларусі няма ні адной сям'і, каго б не закранула тая вайна. На жаль, з кожным годам жывых відавочцаў страшных і гераічных падзей Вялікай Айчыннай становіцца ўсё менш. Але іх родныя і блізкія берагуць памяць пра іх, іх баявы шлях. Праз фатаграфіі, узнагароды і лісты з фронту аўтары праекта хочуць паказаць, што з памяці кожнай сям'і складаецца памяць усяго народа. Герой першага роліка - Мікалай Абядняк.