Беларусь памятае! Моладзевы цягнік прыбыў у Гродна

23 июля 2020
Сёння ў Гродна прыбыў моладзевы цягнік. Гэта ўжо сёмы горад для ўдзельнікаў праекта, а стартаваў састаў у мінулыя выхадныя з Віцебска. На працягу ўсяго шляху каля ста юнакоў і дзяўчат з усёй краіны знаёмяцца са знакавымі аб'ектамі, наведваюць гістарычныя месцы, аддаюць даніну павагі загінуўшым і жывым героям Вялікай Айчыннай. Гродна не стаў выключэннем. Маладыя людзі ўсклалі кветкі да помніка воінам і партызанам у гарадскім парку. Пагутарылі ў адкрытым дыялогу з прадстаўнікамі ўлады і грамадскіх аб'яднанняў, наведалі Аўгустоўскі канал і правялі экалагічную акцыю "Чысты лес".

Сяргей Сыранкоў, кіраўнік рэспубліканскага моладзевага цягніка "#Беларусь. Моладзь. Натхненне": "Асноўная ідэя гэтага праекта, каб, сабраўшы, па сутнасці, разнастайную моладзь з усёй Рэспублікі Беларусь, мы маглі больш глыбока пазнаёміцца з усімі рэгіёнамі, пазнаёміцца з нашай хвалебнай гісторыка-культурнай спадчынай, наведаць знакавыя месцы, якія дарагія ўсім нам, пагутарыць з моладдзю, паглядзець, якімі праблемамі жыве моладзь, якія праекты рэалізуюцца".

Наступным прыпынкам моладзевага цягніка стане Маладзечна.