"Беларусь памятае". Міхаіл Мятла

24 марта 2019

Захаванню традыцыйных асноў і каштоўнасцяў прысвечаны нават асобны раздзел... Пра тое, што для нас сапраўды важна і каштоўна, распавядае і вялікі праект АТН пад назвай "Беларусь памятае". Новы ролік з серыі прысвечаны Міхаілу Мятлу.

Каб трапіць у Чырвоную армію і абараніць родную зямлю ад фашыстаў, ён дадаў сабе год. 17-гадовага хлапчука ў 1944-м накіравалі ў танкавыя войскі, дзе ён убачыў усе жахі ваеннага ліхалецця.  Звычайны радавы механік-вадзіцель знішчыў не адзін танк, ды і ў яго баявую машыну не раз прыляталі варожыя снарады. Але Міхаіл Мікіціч да канца змагаўся за мірнае неба над галавой. Вялікую перамогу ён сустрэў у шпіталі. 

І нягледзячы на тое, што сёння яго няма побач з намі, яго родныя, блізкія і знаёмыя памятаюць аб цане, якую ветэран заплаціў за тое, каб мы сёння спакойна жылі ў нашай незалежнай краіне. А сын, унукі і ўжо праўнукі працягваюць справу свайго продка і кожны дзень паказваюць сотням і тысячам турыстаў, што насамрэч стаіць за страшным словам вайна і чаго варты мір.

Усе ролікі з цыкла "Беларусь памятае" даступныя на YouTube-канале Агенцтва тэлевізійных навін. Далучайцеся і не забывайце нашых герояў.