"Беларусь памятае". Герой Савецкага Саюза Емяльян Барыкін

2 июня 2019

Нездарма гавораць, людзі жывыя, пакуль жыве памяць аб іх. Так. І гэтая памяць - жыве ў людзях. У гэтым упэўнілася наша здымачная група падчас падрыхтоўкі да эфіру новай серыі маштабнага праекта "Беларусь памятае". У цыкл увайшлі 10 гісторый пра герояў Вялікай Айчыннай вайны. І гэта рэальныя падзеі. Прычым расказаныя не гісторыкамі і энцыклапедыямі, а іх роднымі.

10 гісторый, 10 розных лёсаў. Мы распавялі, напрыклад, пра адвагу танкіста і разведчыка, пра гераічнасць самаадданага лётчыка і праслаўленага артылерыста, які выпрабоўваў кацюшы. І нават пра ваеннага хірурга. Атрымаліся, фактычна, троххвілінныя фільмы, у якіх зняліся дзеці і ўнукі, родныя нашых воінаў-пераможцаў. Сёння мы прапануем эпізод з жыцця Героя Савецкага Саюза Емяльяна Барыкіна, партызана і падпольшчыка. Подзвіг яго атрада змяніў ход гісторыі, задуманай нямецкімі захопнікамі (відэа).