"Беларусь памятае". Агенцтва тэленавін прапануе новую гісторыю

17 февраля 2019

Ну а зараз пра каштоўнасць чалавечага жыцця, чыстага неба і магчымасць гадаваць дзяцей у мірнай краіне. Агенцтва тэленавін працягвае працу над маштабным дакументальным праектам - "Беларусь памятае". Ён прысвечаны рэальным удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, іх дзецям, унукам і праўнукам, якія праз гады нясуць памяць аб падзеях мінулага. З дапамогай сучасных тэхналогій здымкі і рэжысуры, кожная з серый прыводзіць нас у атмасферу тых дзён і раскрывае гісторыі людзей, якія змагаліся за нашу сучаснасць.

Гледачы ўжо ўбачылі чатыры, па сутнасці, міні-фільмы. Гэта рэканструкцыі эпізодаў ваеннага жыцця нашых герояў, дзе кожная дэталь адпавядае духу часу. Сёння мы прапануем новую гісторыю. Гэтым разам – ваеннага хірурга Аляксандра Ключарова, які ў мірнай Беларусі атрымаў званне заслужанага дзеяча навукі і 25 гадоў кіраваў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам. У роліку знялася яго дачка - прафесар Ганна Ключарова.