Беларусь атрымала больш за 10 000 тэстаў на каранавірус у якасці гуманітарнай дапамогі ад Кітая

16 апреля 2020
Атрыманыя тэст-сістэмы будуць накіраваныя на ўмацаванне лабараторнага патэнцыялу Беларусі па дыягностыцы новага каранавіруса. Груз накіруюць у лабараторыі па ўсёй краіне. Гэта ўжо другая партыя, накіраваная ў нашу краіну з Кітая. Нагадаем, 1 красавіка дастаўлена партыя, якая ўключала  больш за  2 тысячы тэстаў, а таксама медыцынскія ахоўныя касцюмы, інфрачырвоныя тэрмометры, ахоўныя акуляры, аднаразовыя пальчаткі і бахілы.