Беларусь, Польшча і Украіна працягваюць трансгранічнае супрацоўніцтва

11 июля 2016

Беларусь, Польшча і Украіна працягваюць трансгранічнае супрацоўніцтва пры падтрымцы Еўрасаюза.

Да самых паспяховых праектаў эксперты аднеслі ініцыятывы Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС. Ратавальнікі выйгралі гранты адразу ў шасці пазіцыях на суму больш як 3 млн еўра. З'явіўся міжнародны добраахвотніцкі цэнтр юных пажарнікаў у Брэсце, інтэрактыўны музей, а на баявыя разлікі заступілі 11 высокапраходных машын і рэанімабіль медыцыны катастроф. А ў абласной бальніцы з'явіўся ангіяграфічны комплекс, што дазволіла павялічыць колькасць даследаванняў сасудаў на 40%. Усяго ў нашай краіне рэалізавана больш за 40 маштабных праектаў пры падтрымцы Еўрасаюза ў галіне экалогіі, медыцыны, культуры і бяспекі людзей.

Аляксандр Жабінскі, эксперт прадстаўніцтва сумеснага тэхнічнага сакратарыята праграмы "Польшча - Беларусь - Украіна" на 2007-2013 гг. у Беларусі: "Любое трансгранічнае супрацоўніцтва накіраванае на паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага становішча прымежных тэрыторый. Ужо запускаецца праграма "Польшча - Беларусь - Украіна" на 2014-2020 гады. І ўжо адобраны пералік праектаў".

У гэтым спісе - будаўніцтва дарогі Р-16 у Камянецкім раёне, узвядзенне новай станцыі пажарных ратавальнікаў і будаўніцтва новага аўтамабільнага моста праз Свіслач паміж пунктамі пропуску Бераставіца - Баброўнікі ў Гродне.