Беларусь цалкам пяройдзе на лічбавае тэлевяшчанне гэтай ноччу

14 мая 2015

Аналагавы эфірны сігнал адключаюць на апошніх 10 аб'ектах. У тым ліку і на галоўнай радыётэлевізійнай перадаючай станцыі краіны ў Калодзішчах. Як паведамляюць у Мінсувязі, у Беларусі пабудаваная разгалінаваная сетка наземнага лічбавага тэлевяшчання, якая складаецца з 84 перадатчыкаў. Яна ахоплівае амаль усю тэрыторыю, на якой пражывае насельніцтва краіны. Сетка забяспечвае трансляцыю абавязковага бясплатнага пакета, гэта 8 тэлепраграм і адна радыёпраграма - Першы нацыянальны канал Беларускага радыё.

Міхаіл Чашчын, дырэктар дэпартамента Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі: "Для таго каб глядзець лічбавае тэлебачанне, неабходна паставіць прыстаўку. Прыстаўка дазваляе эфірнае лічбавае ТБ пераўтварыць для прагляду ў аналагавым тэлевізары. Тыя, хто мае кабельнае тэлебачанне, ім гэта не трэба, таму што яны будуць атрымліваць ужо лічбавае вяшчанне".

У Беларусі пераход на лічбавае вяшчанне быў паступовым. Варта адзначыць, што для інфармавання насельніцтва аб пераходзе на лічбавае вяшчанне створаная даведкавая служба, куды можна патэлефанаваць па кароткім нумары 172.