Беларусь паднялася на 16-е месца на міжнародным чэмпіянаце прафмайстэрства WorldSkills

2 ноября 2017

Плюс 20 пазіцый за два гады. Беларусь паднялася на 16-е месца на міжнародным чэмпіянаце прафмайстэрства WorldSkills, які ў гэтым месяцы прайшоў у Абу-Дабі. Вынікі конкурсу, удзельнікамі якога сталі звыш тысячы студэнтаў і рабочых з амаль 60 краін свету, напярэдадні журналістам абвясцілі на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Вынікам нашай каманды сталі два медалі, абедзве ўзнагароды заваяваныя ў цырульным майстэрстве. Усяго ж беларускую зборную ў 6 сферах прадставілі 29 студэнтаў і рабочых з усёй краіны.

Валерый Галубоўскі, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі: "Прэстыж прафадукацыі падняўся за апошнія некалькі гадоў. Дапушчаю, што гэта менавіта той эфект, які мы чакалі пры развіцці руху WorldSkills у РБ".

Ужо два нацыянальныя чэмпіянаты прайшло і ў двух міжнародных паўдзельнічалі.

Наступны чэмпіянат прафмайстэрства WorldSkills, у якім беларусы таксама прымуць удзел, пройдзе ў 2019 годзе ў Расіі.