Беларусь - ганаровы госць 32-ой Міжнароднай кніжнай выставы ў Маскве

5 сентября 2019

У Маскве адкрылася Міжнародная кніжная выстава. Сёлета сабраліся найбуйнейшыя выдавецтвы з Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Беларусь выступае як ганаровы госць. І сёлета на айчынным стэндзе шмат навінак. Упершыню прадстаўлена "Алмазная сутра". Гэта першая друкаваная святая кніга Кітая. Беларускія друкары здолелі ўзнавіць арыгінал, і сёння ён існуе ў адзіным экзэмпляры. Даўжыня скрутка 4,5 метра, а папера зроблена з тутавага дрэва. Таксама ўпершыню Беларусь прэзентавала зубра, сабранага з друкаваных машынак XIX-XX стагоддзяў. Адных літар - больш за тысячу.

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі Беларусь прапанавала цэлую лінейку выданняў, прысвечаных вызваленню нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама ў перакладзе на рускую мову можна было пазнаёміцца з аповесцямі і раманамі Уладзіміра Караткевіча.