Беларусь перамагла ў намінацыі "Агратурызм" у апытанні National Geographic

26 ноября 2018

Такі вынік анлайн-галасавання за папулярныя турыстычныя напрамкі па 25 намінацыях папулярнага часопіса. Ужо другі раз прызнана, што ў аказанні паслуг сельскага турызму ў 2018 годзе беларускія турааб’екты лепшыя. 49 % чытачоў прызналі, што нашы аграсядзібы найбольш прывабныя для камфортнага адпачынку. На другім месцы рэйтынгу Італія. Трэцяе ў Кітая.