Беларусь па індэксе развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій упершыню заняла лідзіруючую пазіцыю ў рэгіёне СНД

24 ноября 2014

Паводле звестак штогадовай справаздачы Міжнароднага саюза электрасувязі, наша краіна паднялася на 38 месца, апярэдзіўшы Расію і Казахстан. Справаздача складзеная на аснове маніторынгу развіцця інфармацыйнага грамадства ва ўсім свеце. У ёй змяшчаюцца вынікі разліку інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій па 166-ці эканоміках свету за мінулы год у параўнанні з 2012-м. Нязменны лідар - Рэспубліка Карэя - саступіла першынство Даніі. Далей размясціліся Швецыя, Ісландыя, Вялікабрытанія і Нарвегія. У дзясятку вядучых краін уваходзяць таксама Нідэрланды, Фінляндыя, Ганконг і Люксембург.