Беларусь па дасягненні Мэт устойлівага развіцця займае 18 месца са 166 краін

1 декабря 2020

Беларусь паступальна рухаецца да Мэт устойлівага развіцця. Але наперадзе яшчэ шмат працы. Такую ацэнку актуальнай сітуацыі ў гэтай галіне даў нацыянальны каардынатар МУР Анатоль Ісачанка. Сёння ён правёў па відэасувязі рабочую сустрэчу з пастаянным каардынатарам ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі. Міжнародныя эксперты прызнаюць дасягненні Беларусі. Наша краіна сёлета ўмацавала свае пазіцыі ў другім дзясятку сярод 166 краін, якія паставілі ў прыярытэт Мэты ўстойлівага развіцця. Іх 17! Ад ліквідацыі беднасці і барацьбы з няроўнасцю да рашэння праблем змены клімату.    

У адзіночку дасягаць Мэт развіцця складана любой краіне. Таму ААН садзейнічае дыялогу Беларусі з партнёрамі. Каб павысіць эфектыўнасць гэтай працы, сістэма дзейнічае не толькі на нацыянальным узроўні, але і ў рэгіёнах.