Беларусь плануе павялічыць экспарт мясной прадукцыі ў 2021 годзе да $1 млрд

25 марта 2021
Беларусь плануе павялічыць экспарт мясной прадукцыі да $1 млрд. Сёння лідары па пастаўках нашай прадукцыі - Расія (парадку 60%) і  Казахстан (12,5%). Такія лічбы прывёў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў. Таксама прадукты пад брэндам "Зроблена ў Беларусі" папулярныя і ў Кітаі: у экспарце мяса гэта 12%. 

Унутраны рынак забяспечаны мяснымі прадуктамі на 100%

Што датычыцца ўнутранага рынку, наша дзяржава сёння цалкам забяспечвае патрэбнасці ў мясных прадуктах за кошт уласнай вытворчасці.