Беларусь першай у СНД укараняе сістэму tax free

21 сентября 2013

50 краін свету, у тым ліку і нашы найбліжэйшыя суседзі: Польшча, Літва, Латвія - ужо стварылі ўмовы для выгадных пакупак.



Пра выгаду новаўвядзення для замежнага турыста і беларускага бюджэту, а таксама чаму зацягваецца ўкараненне tax free - даведвалася Юлія Плытнік.


Tax free - добрае рашэнне для прыцягнення турыстаў. З выгадай купіць самабытныя рэчы, айчынную касметыку або якасныя прадукты. Цэны ў нас невысокія, падатак краіна верне. Чакаем гасцей.


Упершыню сістэма пакрыцця падаткаў турыстам была апрабаваная ў Швецыі ў 60-х гадах мінулага стагоддзя. Іншаземцам адразу спадабалася. Паводле сацапытанняў, 80% турыстаў разглядаюць tax free як сур'ёзны стымул для куплі тавара, а часта і наведвання пэўнай краіны.


Tax free з англійскай - без збораў. У гэтай сістэме з іншаземца не спаганяецца падатак на дабаўленую вартасці цалкам або часткова, альбо вяртаецца на мяжы. У Беларусі ПДВ складае 20% - лічба, ад якой можна рабіць добрыя скідкі іншаземцам.


На маленькія сумы tax free распаўсюджвацца не будзе. Чым буйнейшая сума, тым больш грошай вернуць на мяжы. Калі аўтамабіль каштуе некалькі тысяч долараў, цалкам натуральна жаданне вярнуць tax free - эканомія адчуецца.


А чэк да 200 долараў не пакрые выдаткаў работнікаў мытні па афармленні дакументаў. Таму краіны ўстанаўліваюць свае межы. У Германіі вернуць грошы за пакупку ад 30 еўра. У Беларусі мінімальны кошт пры вяртанні ПДВ спыніцца на адзнацы 800 тысяч рублёў. Тавар трэба будзе купіць у адным магазіне і на працягу аднаго дня.


Для выгады і найхутчэйшага ўкаранення новай сістэмы беларускія спецыялісты прапанавалі якасную распрацоўку - касавы апарат Інтэграл-105. Па тэхнічных характарыстыках ён уяўляе сабою ўнікальны міні-камп'ютар з крыптаграфічнай абаронай даных. Важна, што ў чэку будзе паказаная сума скідкі па tax free. Тры аб'екты, якія выбраныя пілотнымі па рэалізацыі вяртання tax free, не гатовыя рашуча адмовіцца ад цяперашніх італьянскіх кас і ўсталяваць беларускія. Перамовы з заводам Электроніка працягваюцца. Таму зацягваецца і ўкараненне самой сістэмы ў нас у краіне.


Да канца года прадпрыемства гатова забяспечыць усе гандлёвыя стаўкі падобнай тэхнікай. Але самі магазіны не спяшаюцца і не выстройваюцца ў чаргу, каб набыць распрацоўку беларускай вытворчасці. А значыць, у касы сталічных універсамаў дагэтуль не выстройваюцца чэргі іншаземцаў, каб скарыстацца tax free.