Беларусь перавыбраная ў камісію ААН па праве міжнароднага гандлю

10 ноября 2015

Наша краіна з'яўляецца членам ЮНСІТРАЛ ужо больш чым дзесяць гадоў. "Аднадушнае перавыбранне ў склад гэтага важнага органа ААН з усёй відавочнасцю прадэманстравала павагу дзяржаў - членаў ААН да збалансаванага падыходу і практычнага ўкладу Беларусі ва ўніфікацыю правіл і працэдур міжнароднага гандлю", - адзначылі ў прэс-службе МЗС. Удзел нашых экспертаў у дзейнасці камісіі і яе рабочых груп у Вене і Нью-Ёрку спрыяе фарміраванню міжнародна-прававых нормаў і правапрымяняльнай практыкі ў такіх галінах, як арбітраж і пагаджальная працэдура.