Беларусь адправіць новую партыю гуманітарнай дапамогі ў Прыамур'е

9 сентября 2013
Такое рашэнне было прынята напярэдадні. Зараз беларускі ўрад вырашае пытанне аб перадачы новай партыі гуманітарнага грузу - гэта каля 50 тон тушонага мяса.

У мінулыя выхадныя беларускі самалёт даставіў у пацярпелыя раёны Амурскай вобласці 43 тоны дзіцячага харчавання. Акрамя таго, наша краіна адправіла чыгуначным транспартам мясныя кансервы і харчовую бульбу. Гуманітарная дапамога ў Амурскую вобласць была накіраваная па даручэнні Прэзідэнта.