Беларусь адправіла другі гуманітарны груз у Кітай

5 февраля 2020
У Кітай, дзе працягваецца барацьба з каронавірусам, сёння вылецеў яшчэ адзін борт з гуманітарнай дапамогай ад Беларусі.

На мінулым тыдні наша краіна адправіла ў Пекін 20 тон антыбіётыкаў, медыцынскіх вырабаў. Яны ўжо дастаўленыя ва Ухань, дзе знаходзіцца ачаг  захворвання. На гэты раз упор - на індывідуальныя сродкі абароны. Гэта халаты, рэспіратары, пальчаткі, бахілы, ахоўныя маскі і камбінезоны. Таксама на борце вялікі пералік дэзінфіцыруючых  сродкаў - антыбактэрыйнае вадкае мыла, ёд, медыкаменты для экстраннай дэзінфекцыі. Агульная вага грузу, як і  мінулы раз, каля 20 тон. Праводзіць у Кітай дапамогу прыехаў пасол Кітая ў Беларусі, а таксама міністр аховы здароўя нашай краіны Уладзімір Каранік. Суправаджаць груз будуць ратавальнікі на чале з намміністра па надзвычайных сітуацыях Ігарам Болатавым і, вядома,  наша здымачная група.

Уладзімір Каранік, Міністр аховы здароўя Беларусі: "На сённяшні момант група экспертаў  па-ранейшаму  сфарміраваная. І мы гаворым, што мы не адпраўляем туды спецыялістаў як турыстаў. Асноўная задача - гэта кансультатыўная дапамога і абмен інфармацыяй, якая неабходна для больш якаснага лячэння пацыентаў, больш выразнага кантролю за распаўсюджваннем захворвання. Наколькі я разумею, у КНР ідзе яшчэ назапашванне неабходнай інфармацыі і,  як толькі яны будуць гатовыя для абмеркавання і абмену меркаваннямі, група гатова вылецець".

Маршрут беларускага борта пралягае праз Новасібірск і Уладзівасток, дзе будзе дазапраўка. Канчатковы пункт - Пекін, адкуль гуманітарную дапамогу размяркуе кітайскі бок.