Беларусь адправіла чарговы гуманітарны груз у Турцыю

15 февраля 2023

Некалькі гадзін таму ваенна-транспартны Іл-76 Мінабароны Беларусі вылецеў з аэрадрома Мачулішчы.

Гэта чарговы рэйс у пацярпелы рэгіён Турцыі. На борце гуманітарная дапамога, якую напярэдадні сфарміравала беларускае аддзяленне Чырвонага Крыжа. Зваротным рэйсам нашы ваенныя лётчыкі вывезуць першую групу ратавальнікаў, якія гэтымі днямі ўдзельнічаюць у пошукава-выратавальнай аперацыі.

Як адзначыў пасол Турцыі ў Беларусі, адносіны паміж нашымі краінамі заснаваныя на ўзаемнай павазе і ўзаемаразуменні. І маральная, і матэрыяльная дапамога, якая аказваецца беларускім народам, вельмі важная. Гэтыя адносіны выдатна развіваюцца і апошнім часам набылі асаблівую дынаміку. Турцыя ў складаны для сябе час заўсёды бачыла салідарнасць з Беларуссю і заўсёды адчувала яе падтрымку.