Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці

7 июля 2013

Гулянні прайшлі па ўсёй краіне - ад вёсак да вялікіх гарадоў. Эпіцэнтр, зразумела, - у сталіцы. Тым больш, што наш Дзень Рэспублікі гэта яшчэ і дата вызвалення Менска. Так што ўсе шляхі ў сераду вялі да легендарнай стэлы на праспекце Пераможцаў. Менавіта там разгарнулася самая відовішчная частка свята - ваенны парад. Ужо паводле традыцыі перад тым, як перад трыбунамі прайшлі ваенныя і праехала тэхніка, выступіў Кіраўнік дзяржавы. І калі напярэдадні на новай плошчы аб незалежнасці гаварыў Прэзідэнт-грамадзянін, то гэтым разам мы пачулі словы ўжо Прэзідэнта-галоўнакамандуючага.


Далей усе беларусы сталі сведкамі таго, што Беларусь, калі не дай Бог спатрэбіцца, заўсёды гатовая за сябе пастаяць. У ваенным парадзе прынялі ўдзел больш як тры тысячы вайскоўцаў, каля 150 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі, авіяцыя. Завяршыўся ваенны складальнік парада выступленнем роты ганаровай варты.


А далей музычна-спартыўны акорд. Пасля тэхнікі абароннага і грамадзянскага прызначэння - традыцыйнае шэсце моладзі. Ну а вечарам ва ўнісон усёй краінай праспявалі гімн і сталі сведкамі 30 залпаў святочнага салюту.