Беларусь адзначае юбілейную дату з Кыргызстанам, Узбекістанам і Туркменістанам

21 января 2018

Беларусь адзначае 25 гадоў з дня ўсталявання дыподносін з Кыргызстанам, Узбекістанам і Туркменістанам. Са значнай датай віншаванні прэзідэнтам гэтых краін накіраваў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

Звяртаючыся да Сааранбая Жээнбекава Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за чвэрць стагоддзя Беларусі і Кыргызстану ўдалося пабудаваць гарманічную сістэму ўзаемадзеяння. Краіны паслядоўна развіваюць канструктыўнае супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай сферах. Паглыбляюць інтэграцыйныя сувязі ў рамках ЕАЭС. У віншаванні Сааранбая Жээнбекава, што паступіла ў адрас беларускага лідара, выказваецца ўпэўненасць, што ў найбліжэйшы час краінам сумеснымі намаганнямі ўдасца вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень развіцця.

У віншаванні ўзбекскаму лідару Аляксандр Лукашэнка з вялікім задавальненнем адзначыў дынамічнае пашырэнне беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва па шматлікіх важных кірунках. У сваю чаргу Шаўкат Мірзіёеў у віншавальным пасланні Прэзідэнту Беларусі, падкрэсліў, што Ташкент высока цэніць дасягнуты сучасны ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва і рашуча настроены развіваць і ўмацоўваць яго.

Чвэрць стагоддзя супрацоўніцтва развіваецца ў духу сяброўства і надзейнага партнёрства паміж Беларуссю і Туркменістанам. У віншаванні Гурбангулы Бердымухамедаву Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што сумесныя намаганні і ў далейшым будуць спрыяць паглыбленню міждзяржаўнага дыялогу, а таксама дасягненню новых практычных вынікаў беларуска-туркменскіх сувязяў.