Беларусь адзначае Першамай

1 мая 2018

Свята вясны, міру і працы. Беларусь адзначае Першамай. Са святам беларусаў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

У нашай краіне Дзень працы - афіцыйна выхадны. Шматлікія беларусы аддалі перавагу гарадскім мерапрыемствам. Яны праходзяць па ўсёй краіне. Шэсці, маёўкі, ушаноўванне працаўнікоў. Галоўныя ўрачыстасці па традыцыі прайшлі ў сталіцы. Ля стэлы "Мінск - горад-герой" сабраліся члены прафсаюзаў, гарадскіх улад, працоўныя калектывы. Яны ўсклалі кветкі да манумента.

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:

"1 Мая - гэта тое свята, калі мы падводзім вынікі працы прафсаюзаў. Мы сёння можам сказаць, што высілкамі Федэрацыі прафсаюзаў мы змаглі вярнуць незаконна ўтрыманыя і нявыплачаныя грашовыя сродкі людзям у памеры трох мільёнаў двухсот тысяч рублёў; мы ўсталі на абарону і аднавілі на працу незаконна звольненых людзей (гэта 86 чалавек); мы сёння ў больш як 100 выпадках прымалі ўдзел у расследаванні, калі мы станавіліся на пазіцыю справядлівасці і аб'ектыўнасці разгляду няшчасных выпадкаў, каб абараніць правы членаў прафсаюза".

Ірына Касцевіч, Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі:

"Праца - гэта вялікая каштоўнасць, а годная праца - гэта права кожнага чалавека. І, першым чынам, вядома ж, нам на рынку працы трэба забяспечыць рабочыя месцы з годным узроўнем зарплаты і з годнымі ўмовамі працы. Ёсць дадатная дынаміка і па адным, і па другім кірунку. Мы разумеем, што яшчэ трэба шмат працаваць, каб зрабіць годны ўзровень заработнай платы, пры адпаведным узроўні прадукцыйнасці працы і, вядома ж, умовы. Бяспечныя ўмовы працы".

Тут жа ўшаноўвалі працоўную дынастыю Булойчык. Ужо шмат гадоў тры пакаленні працуюць на Мінскім заводзе колавых цягачоў. Агульны працоўны стаж сям'і - 209 гадоў.