Беларусь адзначае Дзень сям'і

15 мая 2023

Беларусы захоўваюць свае традыцыйныя каштоўнасці! І сёння добрая нагода павіншаваць блізкіх - 15 мая Міжнародны дзень сям'і. Ахова мацярынства і дзяцінства - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі нашай краіны.
У Беларусі больш як 2 мільёны 600 тысяч сямей. Асаблівая ўвага надаецца шматдзетным: зараз праграма сямейнага капіталу складае амаль 30 тысяч беларускіх рублёў, якая падаецца пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей. Ужо  адкрыта 126 тысяч рахункаў, куды залічана больш як 825 мільёнаў долараў і больш за мільярд беларускіх рублёў.

Паводле статыстыкі, у Беларусі сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб у жанчын 26 гадоў, а ў мужчын - 28. Па ўсёй краіне сёння пройдуць  фестывалі, адзіныя ўрокі ў школах, дыялогавыя пляцоўкі, конкурсы і акцыі, таксама будуць ушаноўваць шматдзетных мам. Дарэчы, высокай дзяржаўнай узнагародай - ордэнам Маці - паводле ўказу Прэзідэнта ўдастоеныя 65 жанчын.