Беларусь адзначае Міжнародны дзень сям'і

15 мая 2019

Летась свае адносіны ўзаконілі больш як 60 тысяч пар. Рашэнне аб стварэнні сям'і ў нашай краіне маладыя людзі прымаюць усё пазней. Для мужчын актуальны ўзрост - 28 гадоў, для жанчын - 26. А вось статус мамы беларускі атрымліваюць у сярэднім у 29. Летась на свет з'явілася каля 94 тысяч малых і больш за палову нованароджаных - трэція і наступныя дзеці. Дапамога такім шматдзетным сем'ям - прыярытэтны кірунак дзяржавы. Так, з 2015 года ў краіне рэалізуецца доўгатэрміновая праграма "Сямейны капітал".

Марына Арцёменка, намеснік начальніка ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі: "Сямейны капітал уяўляе сабой адначасовае прызначэнне грашовых сродкаў памерам 10 тысяч долараў ЗША пры нараджэнні трэцяга і наступных дзяцей. У нашай краіне ўжо адкрыта каля 68 тысяч дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал" на суму каля 680 мільёнаў долараў ЗША".

Дарэчы, шматдзетнымі мамамі ўсё часцей становяцца беларускі ва ўзросце 40-44 гадоў. Летась у жанчын гэтай узроставай катэгорыі з'явілася каля двух тысяч малых і больш як палова з іх - трэція і наступныя дзеці ў сям'і.