Беларусь адзначае Дзень абароны праў спажыўцоў

15 марта 2015

У аснову закона леглі 4 галоўныя прынцыпы: права на інфармацыю, бяспеку, выбар і права быць пачутым. Пазней пералік пашырыўся да 8 пазіцый. Тэма забеспячэння інтарэсаў пакупнікоў шырокая і шматгранная.

На працягу года запланавана мноства спецыялізаваных выстаў, дзе будуць праводзіцца семінары і майстар-класы, прысвечаныя збалансаванаму харчаванню. Ужо сёння беларусы могуць выбраць 120 найменняў натуральных прадуктаў са спецыяльным зялёным знакам.