Беларусь адзначае Дзень працы

1 мая 2018

Абавязковы атрыбут свята працы - шэсці. Яны сёння аб'яднаюць беларусаў у сталіцы, раённых і абласных цэнтрах.

У Мінску ўрачыстыя мерапрыемствы ў 11:30 пачнуцца з ускладання кветак ля стэлы "Мінск - горад-герой". Гасцей павіншуюць прадстаўнікі прафсаюзаў, гарадскіх улад і працоўных калектываў. Затым у парку Перамогі разгорнуцца гулянні.