Беларусь адзначае Дзень работнікаў статыстыкі

23 августа 2018

Небеспадстаўна лічыцца, што ў статыстыкі жаночы твар, бо ў сістэме Белстата 93 % работнікаў - гэта прадстаўніцы прыгожай паловы. Але ўжо ў наступным годзе на час гэтая лічба хутчэй за ўсё памяняецца, прагназуюць спецыялісты, бо статыстыкі рыхтуюцца да маштабнай кампаніі - перапісу насельніцтва. Для гэтага плануюць дадаткова задзейнічаць каля 10 тысяч перапісчыкаў. Адзначым, пробны перапіс правялі летась у Маладзечанскім раёне. Дарэчы, упершыню ў будучай кампаніі плануюць задзейнічаць планшэты, куды і будуць заносіць усю неабходную інфармацыю.

Рэгістратары пачнуць адпрацоўку адрасоў для перапісу насельніцтва сёлета ў лістападзе. Сама ж кампанія стартуе ў кастрычніку 2019-га. Першыя прамежкавыя вынікі перапісу плануюць апублікаваць у пачатку 2020 года.