Беларусь адзначае Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі

19 ноября 2017

Беларусь адзначае Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Сёлета рост вытворчасці сельгаспрадукцыі чакаецца на ўзроўні трох працэнтаў. Тым самым краіна забяспечвае сабе харчовую бяспеку, а таксама прадае лішкі. Экспарт ужо прынёс у казну мільярд 800 мільёнаў долараў. Нашы прадукты харчавання запатрабаваныя ў пакупнікоў, дзякуючы высокай якасці і шырокаму асартыменту. Мадэрнізацыя праведзеная на ўсіх перапрацоўчых прадпрыемствах. Працягваецца абнаўленне і малочна-таварных ферм. За апошнія дзесяцігоддзі аграрная галіна дабілася важкіх вынікаў.

Абнаўляецца зараз і прававая база ў аграрнай сферы. Закон аб арганічным земляробстве плануецца ўнесці ў парламент да канца года. Дзяржава будзе падтрымліваць гаспадаркі, нацэленыя на абарону навакольнага асяроддзя.