Беларусь сёння адзначае Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці

13 июня 2021

Нягледзячы на складанасці, звязаныя з пандэміяй, адзін з лакаматываў эканомікі краіны кожны год выходзіць на больш якасны ўзровень. Тэхналагічная вытворчасць мадэрнізуецца, а разам з ім пастаянна пашыраецца асартымент і геаграфія рынкаў збыту. Самы буйны прадстаўнік галіны ў краіне   - канцэрн "Беллёгпрам". Ён аб'ядноўвае каля 70 арганізацый, дзе працуе больш за 30 тысяч чалавек. Штогод прадпрыемствы канцэрна выпускаюць прадукцыю на суму каля 700 мільёнаў долараў. Амаль 60 % ідзе на экспарт.

За 4 месяцы гэтага года па пастаўках за мяжу дадалі 15 % да аналагічнага перыяду 2020. Зарабілі больш за 142 мільёны долараў. Сёння тавары беларускай лёгкай прамысловасці   знайшлі сваіх пакупнікоў у 48 краінах.

Лёгкая прамысловасць адыгрывае асаблівую ролю ў імпартазамяшчэнні і насычэнні ўнутранага рынку якаснай прадукцыяй, у тым ліку гарантуе бяспеку грамадзян.