Юрый Бондар, Міністр культуры Рэспублікі Беларусь: "Дзякуючы тым людзям, якія працуюць у галіне культуры, дзякуючы сістэмнай падтрымцы дзяржавы нашых ініцыятыў, удалося рэалізаваць абсалютна ўсе планы, якія мы вызначалі на гэты год. Увесь свет накрыла хваля эмоцый, звязаных з пандэміяй, спыняліся паказы фільмаў, спынялася праца тэатраў, мы зрабілі невялікія прамежкі ў нашай працы, выкарысталі гэты час вельмі рацыянальна".
Дзяржпраграма "Культура Беларусі" на 2021-2025 гг.
Сёння профільнае Міністэрства працуе над абноўленым дакументам маштабнай праграмы "Культура Беларусі" на 2021-2025 гады. Працягнецца праца па аднаўленні фонду музычных інструментаў у навучальных установах краіны. Будзе развівацца сетка ўстаноў культуры ў сельскіх населеных пунктах. Галоўнымі ж задачамі галіны з'яўляецца захаванне напрацаванага вопыту і далейшае развіццё пад сучасныя запыты грамадства.













