Беларусь адзначае Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 ноября 2018

Гэтая дата ў літаральным сэнсе стала лёсавызначальнай не толькі для краіны, але і для ўсяго свету. У выніку лістападаўскіх падзей 1917 года простыя людзі атрымалі права на працу, адукацыю, адпачынак, удзел у кіраванні краінай.

Беларусь адна з нямногіх, хто захаваў гэтую традыцыю. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі - добрая нагода, каб успомніць пра наша гістарычнае мінулае. Гэта дае магчымасць асэнсаваць нашы дасягненні, задумацца аб уроках гісторыі і аб тым, што нам разам трэба зрабіць у будучыні для стабільнасці і росквіту нашай краіны.

Даступная адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, роўнасць грамадзянскіх правоў і свабод, упэўненасць у заўтрашнім дні застаюцца асноўнымі арыенцірамі нашага грамадства.