Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці

3 июля 2015

3 ліпеня - адзіная дата ў календары і вельмі сімвалічная ў гісторыі сучаснай Беларусі. Сёння краіна адзначае Дзень Незалежнасці і 71-ую гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень у далёкім 44-ым стаў лёсавызначальным. У выніку аперацыі "Баграціён" да вечара 3 ліпеня Мінск быў цалкам вызвалены ад ворага. Абараніўшы ў найжорсткіх бітвах права на жыццё, Беларусь страціла траціну свайго насельніцтва, але адрадзілася і памацнела. Сёння мы ўспамінаем і дзякуем тым, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць, падняў краіну з руін у пасляваенныя гады і зараз вучыць моладзь не адыходзіць перад цяжкасцямі і шчыра любіць Радзіму.