Беларусь адзначае Дзень навукі

26 января 2020
Напярэдадні свята Акадэмія навук і Беларуская гандлёва-прамысловая палата зацвердзілі план сумесных праектаў. А іх задумана нямала. Дарэчы, самыя яркія можна было ўбачыць на вялікай навуковай выставе. Гэта эксперыментальныя мадэлі электратранспарту, новыя матэрыялы для 3D-друку і, вядома ж, інавацыі ад Інстытута фізікі. Шматлікія распрацоўкі - плён сумеснай працы беларускіх і расійскіх навукоўцаў.

Сёлета Дзень беларускай навукі супаў з двухсотгоддзем са дня адкрыцця Антарктыды 

Нашы палярнікі, якія зараз знаходзяцца ў першай беларускай круглагадовай экспедыцыі на ледзяным кантыненце, таксама павіншавалі сваіх калег з прафесійным святам.