Сімвалічна, што Дзень Вялікай Перамогі супаў з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага. У Год народнага адзінства павага да дзяржсімвалаў яшчэ больш згуртуе і кансалідуе беларусаў. Cа святам суайчыннікаў павіншаваў Прэзідэнт.
Сёння ў 18:00 на плошчы Дзяржаўнага флага ў Мінску пройдзе ўрачыстае ўшаноўванне дзяржаўных сімвалаў. Асаблівасцю свята стане авіяшоу. Неба афарбуецца ў колеры Дзяржаўнага флага. Прамую трансляцыю таксама будзе весці Белтэлерадыёкампанія.
Дзень дзяржаўных сімвалаў у нашай краіне прыпадае на кожную другую нядзелю мая. Сёлета ў свята асаблівы сэнс, паколькі 2021 год абвешчаны Прэзідэнтам Годам народнага адзінства. Наша сіла ў тым ліку і ў гістарычнай памяці, якая таксама прапячатана на флагу ў выглядзе двух колераў - чырвонага і зялёнага.
Чырвоны - колер флагаў Чырвонай арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны - колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Ёсць і белы - гэта колер арнаменту - адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў.
Ніна Мажэйка - пра аб'яднальную сілу беларусаў.













