Беларусь адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага

12 мая 2019
Беларусь сёння адзначае Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага. Традыцыйна ва ўсіх рэгіёнах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Цэнтрам урачыстасцяў стане плошча Дзяржаўнага флага ў сталіцы, дзе адбудзецца дзіцяча-моладзевая акцыя "Ганарымся Радзімай сваёй". У ёй возьмуць удзел піянеры, прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.