Беларусь адзначае 97-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі

7 ноября 2014

1917-ы змяніў ход сусветнай гісторыі: у ноч з 7 на 8 лістапада паводле новага стылю ў Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне: стрэл Аўроры, захоп Зімовага палаца і пераход улады ад Часовага ўрада да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта. Дзякуючы Кастрычніцкай рэвалюцыі наша краіна выйшла на сусветную палітычную арэну самастойнай дзяржавай, зрабіла сур'ёзны крок у эканамічным і культурным развіцці. Лістападаўскія дэманстрацыі ўжо ў далёкім мінулым, але ў Беларусі 7-е лістапада афіцыйны выхадны. Зрэшты, успамінаючы гісторыю, у гэты дзень прынята думаць пра будучыню: працоўныя падарункі ўжо сталі добрай традыцыяй. Менавіта ў пачатку лістапада па ўсёй краіне адкрываюцца новыя вытворчасці і аб'екты сацыяльнай інфраструктуры.