Нашу краіну з афіцыйным візітам наведвае генеральны дырэктар арганізацыі. У гэтыя хвіліны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з генеральным дырэктарам ЮНЕСКА Ірынай Бокавай. Наша краіна з'яўляецца членам арганізацыі ўжо 60 гадоў. Чатырохразова абіралася членам Выканаўчага савета.
Раніцай Ірына Бокава сустрэлася са студэнтамі і выкладчыкамі Белдзяржуніверсітэта. На факультэце міжнародных адносін ёй задавалі пытанні на розных мовах пра патэнцыяльныя аб'екты беларускай культуры, якія могуць патрапіць у Сусветны спіс спадчыны ЮНЕСКА, пра ролю Беларусі ў міжнароднай арганізацыі. На сустрэчы з будучымі дыпламатамі і спецыялістамі ў міжнародных адносінах кіраўнік сусветнай арганізацыі прызналася, што не адразу вызначыла свой прафесійны шлях.
Ірына Бокава, генеральны дырэктар ЮНЕСКА: Мяне заўсёды цікавілі замежныя мовы, старажытныя цывілізацыі, мне хацелася падарожнічаць, хацела стаць журналістам. У маёй сённяшняй працы, я лічу, абедзве мае мары спраўдзіліся: гэта культура, спадчына, дыялог культур, узаемазалежнасць у свеце.














