Беларусь арганізуе адпачынак і аздараўленне ў лагеры "Зубраня" для дзяцей з Польшчы і Японіі

2 июля 2019

Сродкі для гэтага будуць выдзелены з рэзервовага фонду Прэзідэнта. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Запрашэнне дзяцей з замежных краін спрыяе далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы, а таксама ўмацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі. Дзеці з Японіі адпачываюць у нас штогод, пачынаючы з 2012 года. Прыязджаюць хлопчыкі і дзяўчынкі з тых раёнаў, якія пацярпелі ад стыхійных бедстваў у 2011. Юныя грамадзяне Польшчы запрашаюцца на адпачынак гэтым летам упершыню. Для іх будзе арганізавана аздараўленне і культурная праграма.