Беларусь ахутаў моцны туман

10 июня 2013

Сёння густы туман апусціўся на вуліцы гарадоў у Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях. І да 10 гадзін сітуацыя не зменіцца. У сталіцы бачнасць - менш за сто метраў. Тым не менш у Нацыянальным аэрапорце Мінск усе рэйсы прыбываюць і адпраўляюцца згодна з раскладам. Аўтамабілістам ДАІ рэкамендуе ездзіць з уключаным святлом фар, а пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі на пераходах.


Напярэдадні моцныя ліўні і навальніцы прайшлі па ўсёй краіне. Больш за ўсё ападкаў выпала ў Навагрудку, Жыткавічах і Ваўкавыску. У многіх раёнах выпаў град да 6 міліметраў. На сёння сіноптыкі абяцаюць зноў дажджы. Ужо грымяць навальніцы ў Брэсцкай вобласці, у асобных раёнах магчымы град. Тэмпература да 26 градусаў цяпла.